 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў нас хваляць. I зноў за халуйства. I мы ўдзячна прымаем хвалу. Кажуць: «Будзе вам хлебная луста, Каву будзеце мець і халву. I для кожнае пані – куніцу, I для кожнага пана – аўто. Праўда, возьмем і ў вас мы драбніцу – Возьмем... мову. Дык гэта ж – нішто!..» Брава! Колькі набытку бяз страты! Мова нам ні к чаму сапраўды, Калі рот будзе справай заняты – Цэлы дзень будзе повен яды.
1993
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|