 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзяды! Ну што ж вы, нашы родныя, Намер вітаеце злачынны – Вы, мудрацы сівабародыя, Айцы Айчыны? Ці вы, пражыўшы век, ня знаеце, Як душыць душы накіп пошлы, Як труціць сэрцы яд нянавісьці? Дзяды! Ну што ж вы?!. Хоць з вас і вытравілі нелюдзі Чуцьця прыроднага нямала – Вам не да твару біцца ў нераце Самаабмана. Вы шлях прайшлі, агнём пазначаны. У вас на целе – куляў прошвы. Адкуль жа стынь да мовы матчынай? Дзяды! Ну што ж вы?!. Як горка бачыць: адыходзячы З жыцьця навек – нібы з кватэры, Вы мову гасіце, суродзічы Дабра і веры! Як бы сьвятло, што ў час бясхлебіцы Жывіла дух наш несьвятошны, Унукам заўтра не спатрэбіцца... Дзяды!.. Ну што ж вы?!.
1993
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|