РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На Балканах
Які ўжо месяц на Балканах
Шугае полымя вайны.
А хто байцы ў варожых станах?
Адзінай матухны сыны.
 
Гарыць зямля адвеку крэўных
I верных нам славян-братоў.
I не прыходзіць замірэньне.
I дзень-адодні льецца кроў.
 
Ужо і рознай масьці зграі
Туды сьпяшаюцца здаля.
Што трэба ім у гордым краі?
Чым вінна гэта ім зямля?
 
Што трэба хіжым? Неўзабаве
Мы будзем ясны мець адказ:
Усё, што, клацнуўшы зубамі,
Запатрабуюць і ад нас.
 
А мы... ці нам заклала вушы?
Ці ў нас замазаны раты?
Маўчым, прадаўшы д’яблу душы...
Нікчэмцы мы, а не браты!
 
Братамі ж мы у сорак трэйцім
Былі, калі – і тут, і там –
З нас кожны ведаў: лепш памерці,
Чым не падаць руку братам.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.