РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты кпіш з маіх пакут?
Ты кпіш з маіх пакут?
З маёй бяды вялікай –
Маёй і многіх? Што ж!
Пасьмейся! Пахіхікай!
Цябе ня мог працяць
Разрыўны боль пякучы.
Ты маску зьняў – і ўсё:
I ўсе твае пакуты!..
 
5.XІІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.