РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вяргіні
Кветкі маміны – вяргіні:
Аж бел-чырвана ў двары!
Ці не гэтым дарагімі
Сталі мне вы з той пары?
 
Пэўна, горкі, пэўна, кепскі
Быў бы лёс мой, каб ня вы.
Кветкі мамінай нявесткі.
Сымбаль сьвятасці жывы.
 
12.ХІІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.