РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У тым сьвятле
Вярнуўшыся з прагаліны лясной,
Дзе сонечна было, нібы вясной,
I сосны жоўтыя тым сонцам мыліся,
I гурбы сьнежныя наўсьцяж іскрыліся,
I хмаркі белыя, ну не інакш,
Як з пашаноўнай думаю аб ім,
Усё ў абмін плылі, усё ў абмін,
Не засланілі сонца і на міг, –
Я гэта бачыў па вачах дзяўчат,
Вясёлых лыжніц, позіркі якіх
Такім сьвятлом ясьнелі, што й цяпер,
Вярнуўшыся ў свой пасмурны пакой,
Я жмуруся – як быццам мне няўсьцерп
Ад зыркасьці, і цяжкаю рукой
Міжброўе заціскаю. I маўчу.
Хто я ў сьвятле тым? – зразумець хачу.
 
12.XІІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.