РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рагнедзе
У слаўным горадзе Францыска,
Дзе я сьвяткую сьвята Слова, –
Твае вытокі і калыска,
Твой лёс, пачаты звыш сурова.
 
Вось тут ты, гордая ад роду,
На плынь Дзьвіны штодня глядзела,
I аб адным снавала крозу,
I аднаго ў жыцьці хацела:
 
Каб родны край быў вечна вольны,
Ня знаў палону, ганьбы рабства;
Каб твой народ, пракляўшы войны,
У мужных сэрцах песьціў брацтва.
 
I час настаў: зь імглы далёкай
Нам зорыць дзей тваіх пачатак!..
Таму так молада, так лёгка
I я хаджу тут, твой нашчадак.
 
У слаўным горадзе Францыска
Шапчу: «Жыве і не загіне!..»
I ўдзячна кланяюся нізка
Табе, прасьветлая княгіня.
 
13.XІІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.