РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэпліка
За ўсе свае памылкі і грахі
Перад людзьмі і Богам,
За тое, што, нібы сьляпы-глухі,
З анёлам блытаў погань, –
 
Кускамі сэрца кожны дзень плачу.
Чаго ж, панок, кісьлісься?
Падазраеш, што зьбегчы я хачу?
Ня ўсё сплачу – баісься?
 
Дарэмна! Мог бы ўжо і ведаць-знаць,
Што я не з дэзерціраў
I ад жыцьця ня кінуся ўцякаць:
Сплачу да кроплі шчыра.
 
25.ХІІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.