РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Які ўжо год...
Які ўжо год цынічны зброд
Спраўляе шабаш на экранах,
У храмах тлуміць, як у крамах,
Каб зьвесьці корань наш на звод.
 
Які ні высьвечу канал,
Любой парою, дзень-адодні –
Крыўлякі, выхапні, падонкі
Крычаць: «Канай, мужык, канай!»
 
Каб без душы, бяз крыл, бязь сіл
Я задыхнуўся ў гэтай багне
I не пачуў, як гром бабахне –
Той, што на ўвесь на небасхіл.
 
30.ХІІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.