РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У нас, у Беларусі...
н.г.
 
Ёсьць усё ў нас –
I нават на здраду прычыны.
Ёсьць за ўсё апраўданьне –
За ганьбу, за зьдзек...
А яшчэ –
Ёсьць, на шчасьце,
Такія жанчыны,
Безь якіх Беларусь
Не ўваскрэсла б вавек.
 
2.I.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.