РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзеці
«Сыпце радасьць ім поўнаю жменяй!» –
Гэты кліч я ўспрымаю праз боль,
Бо дзіцячага сьмеху ўсё меней,
А дзіцячага суму ўсё больш.
 
Суму тых, што падобны на Бога,
Калі ўсьмешкай адорваюць сьвет...
Для каго ты патрэбна, свабода,
Калі мы не ўратуем іх сьмех?
 
2.І.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.