РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нічога дзіўнага
Сыны і дочкі матухны-зямлі!
Вы бачыце, як сатанеюць тыя,
Што ў нашых душах так і не змаглі
Усьмерціць мовы зернеткі жывыя?
 
I ад таго, што сёньня на сяўбе
Мы марым пра жніво, пра песень копы, –
Ажно равуць, выходзячы зь сябе,
Гвалтаўнікі яе і далакопы.
 
Ім мала ёй адмовіць у правах,
Ёй – чыстай, зіхаткой, як сонца ў росах.
Ім трэба ўнізіць, збэсьціць, апляваць,
Пазьдзекавацца ў самы розны спосаб.
 
Што ж! Дзіўнага нічога тут няма:
Яны прывыклі мець на гэта права.
Ім гэта можна! Хіба ж задарма
Шануе, цэніць, любіць іх «дзяржава»?
 
Ім можна ўсё! – Упэўнены яны.
I нават мову камяніць астрожна.
А нам што можна, дочкі і сыны?
Ці думаеце вы: а нам што можна?
 
Ці ў нас усіх правоў, што шапку зняць
I подлы страх адкашляць перад п’яўкай:
«Панок, дазвольце мне паначаваць
У роднай хатачцы маёй, пад лаўкай».
 
19.ІІ.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.