РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адказ зь пярстом Божым
На чым ад роду ў род
Праз доўгі-доўгі час
Трымаўся наш народ?
Вы – маеце адказ?
 
Не, не на трох кітах.
Не на слупах сямі.
Народ наш у вяках
Трымаўся на сям’і.
 
На сьвятасьці яе
Няпісаных зарук.
На тым, што не дае
Парушыць вечны круг.
 
Што не дае сынам
Па-над сумленьнем стаць –
Старых бацькоў, як хлам,
У дом убогіх здаць.
 
Што ад дзіцячых сэрц
Адводзіць блуд і гвалт,
Пагрозу страціць сэнс
I абярнуцца ў малп.
 
Сям’і распад, сям’і –
Прычына нашых бед.
А ён настаў, калі
Перакуліўся сьвет
 
Калі на дол, да ног,
Лягло сьвятло нябёс –
I наш над намі Бог
Пакрыўдзіўся да сьлёз.
 
«Душу, – узьняў Ён перст,
Зваліўшы на зямлю,
Вы зрынулі найперш
I ўгробілі сям’ю.
 
Вось і кажу вам я:
За годам сыдзе год –
I гэтак, як сям’я,
Разваліцца народ.
 
Спадуць у пыл і прах,
Пад нейчы феерверк,
I ваш дзяржаўны сьцяг,
I ваш дзяржаўны герб».
 
20.11.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.