РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не, не бяда, што, як калісьці,
Я не патраплю ўжо, відаць,
На веснавую хвалю выйсьці
I па-юнацку сьвет вітаць.
 
Мне і таго зусім даволі,
Што верыць сыну родны край,
Што на бацькоўскім плодным полі
I я ня лішні аратай.
 
I што магу за вольным плугам
Гукнуць, змахнуўшы пот зь ілба:
Жывей, сябры! Ня падаць духам!
Багаты плён нас дасьць сяўба!
 
20.V.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.