РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тады, як зямная канчалася цьвердзь
I сьцежка зрывалася ў прорву, у багну -
Я нечага іншага, большага прагнуў,
Сьляпак, я ня думаў пра гібель і сьмерць.
 
А гібель зусім недалёка была.
Як здань-невідзімка хадзіла па сьледу.
Куды ні падамся, прыйду ці прыеду -
Глядзела-сачыла замной з-за вугла.
 
Я ж быў неабачны - ня знаў засьцярог,
Даверлівы быў я - ня помніў пра злыдняў,
I мог бы зрабіцца ахвярай бяскрыўднай...
Ды быў нада мною, напэўнае, Бог.
 
Таму і дагэтуль на цьвердзі стаю.
I рад, калі скажа мне поціск далоні:
«Трымайся, таварыш! На родным загоне
Яшчэ ты ня скончыў работу сваю!..»
 
1996, чэрвень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.