РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Умяшаньне ў чужую размову
Ну так, на Парнасе ня дзіўнае штось –
I графаманы, і фальсіфікатары.
I блазны з пароды юродзівых ёсьць.
I нават, шануючы вас, правакатары.
 
Усякіх хапае. Ды што – графаман
Ці блазен? Пашліце іх к чортавай матары –
I будуць грымець вам на ўсю глухамань
Бясспрэчныя таленты і... правакатары.
 
Па чым іх адрозніць – ці гэны, ці не?
Па рэху, што коціцца ўдаль зь перакатамі.
Так ёсьць і так будзе, дзе вечна ў цане
Даносчыкі, сышчыкі і правакатары.
 
1997, жнівень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.