 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я глядзеў на краскі ў лузе майскім: Як зырчаць яны ў густой траве! I ў той вязі, што спляталі краскі, Прачытаў я: Беларусь жыве! I гукнуў ад радасьці: браты! Вось ён – сымбаль нашай праваты! I калі хто духам паў у скрусе – Учытайся ў красак вязь на лузе! Я глядзеў на белае каменьне, Што з ральлі тырчала па зіме. I з тых белых знакаў на імгненьне Словы ўзьніклі: Беларусь жыве! I гукнуў я з радасьці: браты! Вось ёк – сымбаль нашай праваты! I калі каго ўзяло сумненьне – Глянь пільней на белае каменьне! Я глядзеў на неба зорны купал, На зіхоткі пыл у сіняве, I па зорках у бліскучых купах Прачытаў я: Беларусь жыве! I гукнуў ад радасьці: браты! Вось ён – сымбаль нашай праваты! Божы знак! I калі з вас каторы Траціць веру стаў – чытайце зоры!
1997, верасень.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|