 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ад’ядныя кветкі, касьцёл Сьв. Тройцы, Нябачныя хоры вянчаньню сьпяваюць, Магільныя пліты – памерлых візыткі Ля Божага храма спагады чакаюць. Хлапчак зацікаўлена водзіць нягучна Па цындры каменнай бялюткай рукою, Жыцьцёвыя літары хутка ўжо сьвянуць – І гэта прычына яго непакою. Ён хоча дазнацца, што здарылась з тым, хто Тут быў пахаваны ў юнацкім узросьце... Вось скончыцца служба, ўсе выйдуць з касьцёлу, Ніхто не заўважыць на могілцы косьці...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|