РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Што, сябры?
Што, сябры, ужо пра волю песьні
Пець нялюба вам? Што – не чуваць?
Ах, да шкодных недзе іх аднесьлі?
Ах, ужо няможна іх сьпяваць?
 
О, тады, канешна!.. Не сьпявайце.
Правільна! Тут ясна й прастаку.
Ну, а дзеля хлеба – падвывайце!
Падвывайце чорнаму ваўку!
 
1997, верасень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.