РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не бядуйце!..
Не бядуйце, настаўнікі мілыя,
Што з праграм і падручнікаў школьных
Песьні-думы паэта праўдзівыя
Выдзяўбаюць, як шкоднікаў шкодных.
 
Выдзяўбаюць з той самай нянавісьцю,
Як калісь, на крывавым прадвесьні,
Каршуны, што віселі тут навісьсю,
Выдзяўбалі Купалавы песьні.
 
Выдзяўбаюць!.. А хто ж бо заступіцца?
Хто падымецца? Хто абароніць?
Белы зайчык пад кусьцікам туліцца.
Звон на вежы зьнямелай ня звоніць.
 
Звон ня звоніць... Ды хоць і панылыя
Па калдобінах цягнуцца будні –
Не бядуйце, настаўнікі мілыя:
Шчырым песьням ня згінуць ад блудні.
 
З тых праграм, што ваююць, як ратнікі,
За свабоду – ніякім дэкрэтам
Іх ня зьняць! Калі нават сьцярвятнікі
Заўтра выдзеўбуць сэрца паэта.
 
1997, кастрычнік.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.