РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Элегія
Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.
I ня трэба, міласна прашу,
На зыходзе дня, пад зараніцай,
Усыпляць мне чарамі душу.
 
Я да дна свой келіх выпіць мушу.
Мне ня страшны ўжо ні яд, ні нож.
I калі, нібы кіта на сушу,
Лёс на волю выкіне, – ну што ж!
 
Адмаўчуся хоць... Бо ў паняверцы
Я ня ўмеў разумна памаўчаць.
Разрываючы на часткі сэрца,
Одум горкі ходзіць па начах.
 
Для чаго, дзеля якой хімеры
Нёс я крыж усьцяж фальшывых вех?
Ашуканы, здраджаны, схварэлы,
Як закладнік, дажываю век.
 
Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.
I ня трэба, міласна прашу,
На зыходзе дня, пад зараніцай,
Усыпляць мне чарамі душу.
 
1997, верасень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.