 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Навошта Радзіма паэту, Адбітая ў кроплі расы? Ён – вольны вандроўнік сусьвету. Ён – вечны шукальнік красы. Яго неспатольная мара Ня знае ні меж, ні пуцьця. Ён – вольных парываў ахвяра, Ён – вечных блуканьняў дзіця. Ён ласкай ня толькі планэту, А й космас увесь апаўе. Навошта ж Радзіма паэту? Каб косьці ў ёй скласьці свае.
1997, лістапад.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|