РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У ноч пакут
Гасподзь! Чаму й завошта
Ты мне даеш «адстаўку»
I так караеш жорстка –
На дзён маіх астатку?
 
Чаму мне не даеш ты
Патрэбнай сілы-моцы,
Каб выбавіць дарэшты
Душу з грызот бясконцых?
 
Чаму дазволіў д’яблу,
Замест дабра з любоўю,
Нянавісьць і няпраўду
Прыставіць к узгалоўю?
 
Чаму ў такім рэжыме
Ты гоніш дні і ночы?
Як жыць, як жыць, скажы мне,
Пад грузам гэткай ношы?
 
Як жыць, калі наўкола,
Куды ні кінь вачыма, –
Як наркаман на ўколах,
Трымаецца Айчына.
 
1997, сьнежань.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.