РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я хацеў бы адно...
Памяці Яўгеніі Янішчыц
 
Успаміны пра Жэню?
Даруйце, але...
Я ня здолею іх напісаць.
 
Сэрца вугаль-графіт
даастатку скрышыўся,
ад жалю разьмяклы.
 
Я хацеў бы адно –
калі дойдзе мой голас –
ёй ціха сказаць:
 
«Кепска, Жэнечка...
Долю здабыць Беларусі
ня можам ніяк мы...»
 
1998, лістапад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.