Гата здарыцца, напэўна, На сьвітаньні... На сьвітаньні Трэсьне радасна і гнеўна Гром у пойме, за сялом. Я павінен гэты момант Не праспаць ні ў якім разе I пачуць на слых уласны, Што пачаўся крыгалом. I пабачыць, і пабачыць, Як вада напорна хлыне, Разьняволеная ўрэшце Ад аковаў ледзяных. Прыгажэйшага на сьвеце Я відовішча ня знаю, Чым пачатак крыгалому, Чым свабоды першы міг.
1970. 1999.
|
|