РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На чужыне
У падзямельлі векавых муроў,
Дзе ціш магільная ды морак рэдкі,
На саркафагі зьмёрлых каралёў
Наведнікі кладуць жывыя кветкі.
 
Гляджу з журбой на гэты клопат іх –
I зноў пяршыць у горле, як ад смагі.
А дзе ж магілы каралёў тваіх,
Мая краіна? Дзе іх саркафагі?
 
I каралёў, і мужных ваявод,
Што за тваю змагаліся свабоду?
Чаму іх памяць зьведзена на звод,
А гонар кінуты пад ногі зброду?
 
Гляджу на храмы, плошчы і сады,
На помнікі падзеям і гэроям ...
Чаму ж чужой гісторыі сьляды,
Запаўшы ў сэрца, аддаюцца болем?
 
Таму што ў іх – і гордасьць, і краса,
I веліч славы, і аб шчасьці крозы...
Твая ж гісторыя – наскрозь і ўся –
Адны пакуты, гора, кроў ды сьлёзы.
 
1982. 1999.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.