РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвяточнае
Жаўталістым ранкам, на Пакровы,
У сьвяты багаславёны дзень,
Ты сказала, што закон суровы
Не пакінуў мейсца для надзей.
 
I аднак жа, як начны марозік,
Што пад сонцам робіцца вадой,
Растапіўся твой няўмольны позірк
Перад больш высокай праватой.
 
Не, ня д’яблік перамог спакусны,
А, хутчэй за ўсё, сам Дух сьвяты
Моц явіў і так зрабіў, каб ты
Не схавала ў шаль пуховы вусны.
 
1999
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.