РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяці Г. Дз. Карпенкі
У дні, калі так шмат наўкол хлусьні,
Пачварства, пошласьці і мітусьні, –
Ён жыў сумленна, годна і прыгожа.
За што ж ты гэтак пакараў нас, Божа?
 
У дні, калі жыцьцё трымціць ад страху,
Ён баязьліва не зьвярнуў са шляху,
Ён мужнасьці вялікі меў запас.
Чаму ж ты, Божа, ўзяў яго ад нас?
 
У дні, калі жыцьцё ў бядзе і скрусе,
Калі ён так патрэбен Беларусі,
Як хворай маці любы родны сын, –
За што ж нам, Божа, гэткі боль усім?
 
6.IV.1999.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.