РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ужо сам Бог сказаў
На стыку двух вякоў
I двух тысячагодзьдзяў
Гісторыяй самой
Наканавана нам –
Згадаць наказ дзядоў
I, з воляй іх у згодзе,
Адбудаваць свой дом
I асьвяціць свой храм.
 
За тысячу гадоў
Мы столькі крыўдаў зьнесьлі,
Спазналі столькі бед,
Паклалі столькі страт,
Што ўжо сам Бог сказаў:
«Народзе! Уваскрэсьні!
I перайнач жыцьцё
На свой уласны лад!»
 
Калі ж і гэты шанц
Упусьцім мы бяздарна
I ў новы ступім век
Бязмоўнымі, як скот, –
«Няўжо, – спытае Бог, –
I я браў слова марна?
Дык што ж за людзі вы?
I што вы за народ?»
 
1999
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.