РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзьве страфы пра жанчын Беларусі
Нідзе на планэце,
Дзе выпала мне пабываць,
Ня бачыў я столькі
Чароўных і вабных жанчын.
Чароўных красою,
Якую ад воч не хаваць
I дзённым дазволена богам
І богам начным.
 
Нідзе на планэце –
Ні ў блізкіх,
Ні ў дальніх краях –
Ня бачыў я столькі
Панікла-пагаслых жанчын.
З такой усяленскаю
Скрухай-журбой у вачах,
Якую, здаецца,
Ужо не адолець нічым.
 
1999
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.