РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сэрца Лецечкі
Віктару Казько
 
Я ня быў
У тым фашысцкім лягеры
Між балот палескіх і дуброў,
Дзе ўрачы,
Страшней, чым п’яўкі прагныя,
З Колькі Лецечкі смакталі кроў.
Днямі гэнымі,
Наскрозь прагорклымі
Дымам, гарам, горам і журбой,
Я ня быў між тых, чыёй крывёй
Захлыналіся шпрыцы зь іголкамі.
Дык чаму ж,
На край наш родны гледзячы,
На людзей, на дрэвы і траву,
Мне здаецца,
Што я з сэрцам Лецечкі,
З хворым сэрцам Лецечкі жыву?..
 


––––––––––––
Колька Лецечка – гэрой аповесьці Віктара
Казько «Суд у Слабадзе».

 
2000
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.