 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Н. I. Шчаснай Планэта ў трывозе: Зноў шнурам бікфордавым Дыміцца газэтны радок... А пчолка, Натхнёная сонечным водарам, Зьбірае нэктар на мядок. Зноў курчыцца ў муках Душа чалавечая – Ад жахаў, ад горкіх бядот. А пчолка... а пчолка Ад ранку да вечара Зьбірае нэктар на мядок.
2000
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|