РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Запозьненае
У сэрцы і дагэтуль не патухлі
Заранкавыя водсьветы вясны.
Я нават помню, як скрыпелі туфлі,
Калі праходзілі Вы ўздоўж сьцяны.
 
У зале той, бітком набітай, цешай,
Іх тонкі, мяккі, мілагучны скрып
Здаваўся музыкай мне паднябеснай,
I я ўзьлятала зь ёй увысь бяз крыл.
 
I тут жа падала дадолу ніцма,
Спалохаўшыся мрояньня свайго:
«Дурніца я, нікчэмная дурніца,
Ня вартая і позірку яго!..»
 
I больш ня мроіла... Хоць вочы пухлі
Ад сьлёз – ад першых сьлёз маёй вясны.
 
Я нават помню, як скрыпелі туфлі,
Калі праходзілі Вы ўздоўж сьцяны.
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.