РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
За што?
Патлумачэньне
Мадэльны «патрыёт і дэмакрат»
Лютуе, што на беларускай ніве
Паэт займае мейсца надта шмат:
«Ату яго! Лупі яму па грыве!»
 
За што ня церпіць творцу ягамосьць?
А ўсё за тое: позіркам паэта
Той бачыць юду кожнага – наскрозь,
I кожны юда адчувае гэта.
 
2001, лістапад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.