РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У бальніцы
Голас пазнала і дотык рукі.
А воч не адплюшчыла – сілы няма.
«Мусіць, усё...Адслужыла я вам...» –
Ледзь прашапталі бяскроўныя вусны.
«Не! – закрычаўя ад роспачы нема. –
Толькі ня гэта! Не! Толькі ня гэта!
Толькі ня гэта, ня гэта, ня гэта!.. –
Тахкае ў скронях, стукоча ў грудзях. –
Ты не пакінеш мяне, не пакінеш
Безабароннага ў роднай краіне,
Бездапаможнага, як дзіцяня.
Глянь, як, пачуўшы тваё «адслужыла»,
Сташна зьлякаўся, спалохаўся я, –
Так, што ажно пацямнела ў вачах,
Так, што магу і цябе апярэдзіць –
Грымнуцца тут жа, і ўражаны ўрач,
Пульс перастаўшы лічыць небараку,
Скажа, ня гоячы расчараваньня:
«Дзіўна! Паэт, а зваліўся ад страху,
Што застанецца адзін, безь яе.
Божа, які слабачына! А ў вершах –
Ледзь не гэроем сябе выдае...»
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.