РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вось і яшчэ адно імя
Міхасю Казлоўскаму
 
Вось і яшчэ адно імя...
Апошняе? О, не!
Вяртаньню іх канца няма
У нашай старане.
 
За час няволі чужакі
Іх сьцёрлі сотні сот,
Каб безыменным празь вякі
Стаў наш увесь народ.
 
Калі папраўдзе мы сыны
Скарынавай зямлі –
Мы ўсё адробім, каб яны
Павек між нас былі.
 
Мы вернем, мужна і бязь сьлёз,
Іх душы зь небыцьця.
Якой цаной? Як судзіць лёс –
Дык і цаной жыцьця!
 
2000-2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.