РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сустрэчны
Годзе, скептык, д’яблу ў лад
Цьвердзіць марна,
Што вярнуца ў весьні сад
Не рэальна.
 
А калі ў прыродзе ёсьць
Цудадзейны
Міг вяртаньня ў маладосьць
Неспадзеўны?
 
Сьветлы міг, каб уталіць,
Нібы смагу,
Боль, што ўсё яшчэ баліць –
Сьціха, змалу.
 
Той, зь якім і адыду,
Той, якому
Рысу я не падвяду
Аж да скону.
 
Як і кожны ў Бога госьць,
Рад табе я,
Міг вяртаньня ў маладосьць,
Міг-надзея!
 
Адлюбіў, недалюбіў –
Век ня вечны.
Цудам, міг, цябе зрабіў
Боль сустрэчны.
 
2001-2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.