РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Любіў бы цябе я, Айчына
Івану Дзінкаву
 
«Любіў бы цябе я, Айчына,
Калі б не было суайчыньнікаў».
Так страшна, так горка, так шчыра –
У выніку роспачных вынікаў, –
Дапіўшы напітак паганскі,
Сказаў пабрацім мой балгарскі.
 
I вось жа каторы ўжо месяц
Мяне яго боль перасьледуе,
Зайшоў у душу – і ні зь мейсца:
Ні ўступак, ні спуску ня ведае.
I раньняй парой, і вячэрняй –
Усюды са мной неадчэпна.
 
Душою, крывёю, вачыма
Гляджу на ахвяру ашыйніка.
«Любіў бы цябе я, Айчына,
Калі б не было суайчыньнікаў».
Бо толькі празь іхнюю згоду
Ашыйнік вянчае свабоду.
 
«Любіў бы цябе я...» О, Божа,
Як сьцюжна дыхнула бяздоннасьцю!
Ня можа, ня можа, ня можа
Маёй гэта стацца сьвядомасьцю!
Ах, любасны брат мой балгарскі!
Ах, чортаў напітак паганскі!..
 
2002, красавік.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.