РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трое маладых
Ясным,
чыстым ранкам велікодным,
у жытло маё, мой церам з кніг,
Завіталі
з добрым словам родным
трое маладых.
 
Трое, акрылёных сьветлай верай
у Хрыстовы дні.
Трое, не прыгнечаных хімерай
д’яблавай хлусьні.
 
Што іх прывяло?
Яшчэ з парога
з трох сказаў адзін:
«Ведайце, мы гонару народа
сплюндрыць не дадзім!..»
 
Хростам сэрца і душы няўгледным
я на гэта бласлаўляю іх –
яснавокіх, гордых, непадлеглых
трое маладых.
 
2004–2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.