РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сурма Пузыні
Ізноў загучала над плошчай сурма –
Трывожна, бунтоўна, зазыўна.
Так, гэта Валодзька. Ён тут нездарма,
Славуты маэстра Пузыня.
 
Музыка ад Бога, ад роду крывіч,
Ён духам на крыўдах узрослы.
Пачуйце ж, пачуйце яго гэты кліч!
Збудзіцеся, брацьці і сёстры!
 
Пачуйце й ідзіце – усёй грамадой,
Усім уваскрэслым народам –
Змагацца з усебеларускай бядой,
З пагібельным нашым разбродам!
 
2005-2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.