 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дрэмле рай пялёсткавы. Пчол гудуць раі. Рэчка грае ўсплёскамі. Пара йдзе з ральлі. Чуеш промняў дотыкі? За любоў прымі. (А ў каго ж усё-такі Рукі... у крыві?) Колькі ў краі зёлкавым Ласкі, дабрыні! Неба п’е вясёлкамі Чысьціню крыніц. Лепш любой экзотыкі – Родны краявід. (А ў каго ж усё-такі Рукі... у крыві?) Цеш душу над соткамі. Галубоў кармі. Выязджай прасёлкамі На «свае кругі». Думамі высокімі Між жывых жыві. (А ў каго ж усё-такі Рукі... у крыві?)
2005-2006
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|