РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мне патрэбен цар
Сам я хто? Мізюрка!
Дробная казюрка!
Павучок. Жучок.
Мошка. Чарвячок.
 
Ні сабе й нікому –
Я не гаспадар.
Для парадку ў дому
Мне патрэбен цар.
 
Ён усё мне скажа –
Як і што рабіць,
І куды пакажа,
Бацькаўшчыну збыць.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.