РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Марадзёры
I ўдзень і ўначы
марадзёры арудуюць скрозь,
марадзёры!
I сярод белага дня,
на вачах у людзей,
і ў цямрэчы, таемна.
 
Марадзеры –
адвеку вядомае гнюснае племя,
зводу якому няма.
Марадзёры рабуюць мёртвых –
зьдзіраюць адзеньне, абутак і іншыя рэчы.
Звычайна, з палеглых на бойным полі
і яшчэ не зарытых у дол
ваяроў.
 
Але ў гэтых,
у сёньняшніх нашых,
разьлік адмысловы:
гэтыя зь мёртвых
сыноў і дачок Беларусі
зрываюць нацельныя крыжыкі –
амулеты багаславеньня, –
іх веру, іх гонар, іх памяць.
Сарванае – прадаюць:
золата ўсё ж такі!
Ці серабро.
Ну а хоць бы і медзь...
Гэтым патрэбна пасьпець
душы абрабаваць.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.