РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Расхмарыцца...
Расхмарыцца,
сыдзе-сплыве за далёкі,
сьляпы і глухі небасхіл
чорная навісь,
і выблісьне сонца,
пасьля – і зусім распагодзіцца,
і будуць
пазумкваць вясёлыя пчолкі
і лянотна-паважна пагудваць
у тон ім чмялі, –
на нашай,
усё яшчэ ў красках і зёлках,
зямлі.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.