РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт беларускаму мёду
П. У. Вяленку
 
Назло ўсім немачам, што пачалі
Усё мацьней адольваць з кожным годам,
Назло напасьцям розным і нягодам –
Жыву! Нячысцікі йшчэ не ўзялі.
 
Жыву таму, што, як дзіця ў сям’і,
Апекаваны ўсім пчаліным родам,
Штодня лячуся беларускім мёдам –
Лячуся ласкай роднае зямлі.
 
Цудоўны лек! Любы, хто паспытае, –
Гарчынку знойдзе ў слодычы яго.
Па ёй і цэняць мёд. Але з чаго,
Адкуль бярэцца ў ім гарчынка тая?
Мо’ з гэных зёлачак, што ў розгар мая
На курганах-капцах цьвітуць штогод?
 
Сьнежань, 2006 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.