РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не зайздросьці
Табе, ты лічыш, цяжка.
Яму, ты лічыш, лёгка.
Твайго жыцьця каляска
бяжыць па грудах дрогка,
 
па камянях, па рытвах,
па ўхабах-касагорах...
А ён – бэтонкай бытта
нясецца на рэсорах.
 
Ты добра лічыш, братка!
Аднак жа не зайздросьці:
у тых, што езьдзяць гладка,
хутчэй драхлеюць косьці.
 
2005-2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.