РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чым больш я на сьвеце...
Чым больш я на сьвеце і жыў і мадзеў –
ішачыў, цярпеў і змагаўся, –
тым болей да праўды дабрацца хацеў,
да праўды ўсім духам ірваўся.
 
З хлусьні і з абману, з аблуды сьляпой –
да праўды, да праўды штосілы!
Да самай вялікай, галоўнай, да той,
што кожнага лучыць з усімі.
 
I вось яна ўрэшце адкрылася мне –
ні чым не прыкрытай паўстала.
У поўнай істоце. Ва ўсёй галізьне.
...I праўда мяне зруйнавала.
 
Студзень, 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.