РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
А мададых усё хапаюць...
А маладых усё хапаюць,
Усё хапаюць і хапаюць –
Па двух, па трох,
Па пяць, па дзесяць, –
Усё хапаюць і хапаюць,
I ў ізалятар запіхаюць,
I люта палкай лупяць-месяць,
Каваным ботам б’юць пад дых –
«Закону» вучаць маладых.
 
I зноў хапаюць і хапаюць,
А маткі бедныя ўздыхаюць
I горка плачуць: гора нам!
Але сваім арлам-сынам
Вымоў-папрокаў не кідаюць,
Бо добра ведаюць яны –
Калі ў пакутах сьлёзы роняць, –
Што толькі мужныя сыны
Іх гонар матчын абароняць.
 
Сакавік 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.