РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баечка пра грыб
Грыб жарэ літаратуру,
Як падлогу ў хаце – рыхтык.
Неабачна гоцьнеш здуру –
I памост праломіш дрыхлы.
 
Вунь паэт быў. Нават зь імем.
Гоцнуў раз – і шусь у пограб!
А ўжо там – гурма! I зь імі
Моркву ён храбошча ўпохраб.
 
I празаік – у скляпеньні.
Галяпуе – рэха ў хаце:
«Я ўжо, хлопцы, не пісьменьнік!
Я ўжо, хлопчыкі, пісацель!»
 
Во, той грыб – брыда якая!
Лек адзіны – антысептык.
Кажуць: дохне і зьнікае.
Але я – вялікі скептык.
 
Сакавік 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.