РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Розьніца
Усе, што гавораць сягоньня
пра лёс беларускае мовы,
дзеляцца на дзьве палавіны:
на тых, каму баліць
і каму не баліць.
 
Тыя, каму не баліць, –
спакойна зусім
філязофствуюць і разважаюць,
аналізуюць і аргумэнтуюць,
нават пішуць трактаты.
 
Ну, а тыя, каму баліць, –
у прыступе болю
кідаюцца ніцма на дол
і плачуць надрыўна,
і б’юць кулакамі зямлю...
 
Вось і ўсё, і ўся розьніца
паміж тымі і тымі.
 
Травень, 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.